Тыдзень беларускай мовы

23 февраля 2024
Тыдзень беларускай мовы

У мерах Тыдня роднай мовы прайшлі інфармацыйныя гадзіны "Славутыя сыны сваёй краіны"

 

 

С 19 па 24 лютага 2024 года ў нашай установе прайшоў тыдзень, прысвечаны роднай мове.

  Усе мерапрыемства былi падпарадкаваны мэце: садзейнiчаць папулярызацыi i пашырэннi сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзiцячым калектыве; развiваць пазнавальную актыўнасць дзяцей да роднай мовы, развiваць маўленне у розных вiдах дзiцячай дзейнасцi; выхоўваць любоў i моўнае чуццё да роднай мовы.

У кожным классе разам з настаўнiкам арганiзавалi выставу  прысвечаную дню роднай мовы. Гэта i малюнкi, беларускiя сувенiры, ручнiкi, беларускi посуд, прылады працы, беларускiя народныя казкi, вершы, гульнi i г.д. У групах перавага аддавалася мастацкаму слову - пацешкам, забащлянкам, казкам, вершам, беларуская мова ўжывалася ў розных гульнях (рухомыя гульні, гульні-дыялогі, гульні-падказкі і г.д.) Такім чынам, беларуская мова гучала ў классах на працягу тыдня.

У некаторых класах прайшлі мерапрыемства прысвечаныя роднай мове:

1 “Б” клас - конкурсная праграма “Пагуляем уроднае слова”;

2 “А” клас– гульня-падарожжа “Слова роднае, жывое, гаворкае”;

3 “Б” клас – віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”;

4 “В” клас – гульня-віктарына “Лепшы знаўца беларускай мовы”

Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы і нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская мова. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з паклення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.