Тыдзень беларускай мовы

21 февраля 2024
Тыдзень беларускай мовы

19 лютага у школе распачаўся Тыдзень роднай мовы. Вучні пазнаёміліся з планам тыдня, з мерапрыемствамі, якія будуць прапанаваны іх увазе, прынялі ўдзел у акцыі "Маё любімае беларускае слова".

 

Вучні 5-х класаў паўдзельнічалі ў гульні-віктарыне "Пагавары са мной на роднай мове". З цікавасцю тлумачылі "хітрыя" словы, перакладалі словы і выразы з рускай мовы на беларускую, успомнілі беларускія фразеалагізмы. Пасля ўсе разам прадэманстравалі свае паштоўкі з пажаданнямі на роднай мове.

Квэст- гульня "Знаўцы роднай мовы"для 8 класа.

 

 

 

Конкурс эрудытаў “Слова да слова – будзе мова” 10 кл.

 

   

У школьнай бібліятэцы Іванчукова Л.Д. і Гулеўская Н.В. падрыхтавалі выставу “Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх - беларуская
родная мова” і выставу, прысвечаную творчасці пісьменніка – юбіляра А.Куляшова.