с 19.02.2024 по 24.02.2024 прошла неделя белорусского языка и литературы
Міжнародны дзень роднай мовы пачаўся 19.02. з акцыі “Гавары са мной па- беларуску”. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Локун Л.А. і вучні XI класа прапанавалі школьнікам, бацькам і настаўнікам звяртацца на працягу дня адзін да аднаго па- беларуску. Таксама Локун Л.А. правяла конкурс эрудытаў “Слова да слова – будзе мова” з вучнямі 10-11 класаў, а Красоўская Л.М. прапанавала вучням другіх класаў захапляльную гульню-падарожжа “Слова роднае, жывое, гаваркое”.
У школьнай бібліятэцы Іванчукова Л.Д. і Гулеўская Н.В. падрыхтавалі выставу “Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх - беларуская родная мова” і выставу, прысвечаную творчасці пісьменніка - юбіляра А.Куляшова.
20.02. з вучнямі першых класаў Дагель Н.Я. правяла конкурсную праграму “Пагуляем у роднае слова”, Пакала А.І. арганізавала і правяла квэст-конкурс “Знаўцы роднай мовы”, Мароз В.І. прапанавала вучням пятых класаў гульню-вікларыну “Пагавары са мной на роднай мове”.
21.02. настаўнікі, бацькі, вучні прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.
Для вучняў трэціх класаў у Міжнародны дзень роднай мовы Віннікавай Н.І была арганізавана віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”.
З вучнямі 6 і 7-ых класаў настаўнік Калоша Ю.М. правёў віктарыну “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”.
Вучні 5-ых класаў наведалі школьны народны краязнаўчы музей. Для іх юныя экскурсаводы з 7 “Б” класа правялі экскурсію “Беларуская хатка”.
21 лютага пачаўся конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Намалюем прачытанае”, які працягнуўся да 24 лютага.
22.02. для чацвёртых класаў Санцэвіч Г.І. праведзена гульня-падарожжа “Лепшы знаўца роднай мовы”. Працягнулася акцыя “Чытаем класікаў разам” і конкурс малюнкаў “Намалюем прачытанае”.
24.02. падведзены вынікі Тыдня роднай мовы:
За перамогу ў гульні-віктарыне “Пагавары са мной на роднай мове” дыплом I ступені – Капіца М., дыплом II ступені – Цапук С., дыплом III ступені – Бакун А.;
за перамогу ў віктарыне “Паўтараем, на роднай мове размаўляем” – дыплом I ступені – Леановіч А., дыплом II ступені – Землякова К., дыплом III степени – Бабяк А.;
за перамогу ў квэст-конкурсе “Знаўцы роднай мовы” дыплом I ступені – Хромчанка А.; дыплом II степені Ганчарова Д.;
за перамогу ў конкурсе эрудытаў “Слова да слова – будзе мова” дыплом I ступені – Захарчык К., дыпломом II ступені – Мацвеенка А., дыплом III ступені – Дарашкевіч С.;
за ўдзел у акцыі “Чытаем класікаў разам” дыплом I ступені – Сідаровіч В., дыплом II ступені – Стасевіч Г., Жукоўскі У., дыплом III ступені – Зубко А., Чэрнік Я.