Цікавая сустрэча з мастакамі слова
29 апреля 2024
2024 год – знакавы для нашай краіны. Трэцяга ліпеня спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтай даце была прысвечана сустрэча вучняў старэйшых класаў і педагогаў сярэдняй школы №2 г.п.Рось з удзельнікамі літаратурнага клуба “Экватар”. Разам з кіраўніком, паэтам, празаікам, журналістам Вячаславам Корбутам прыехалі члены гэтай суполкі: Мікалай Іваноўскі, Інга Вінарская, Тэрэза Кавальчук, Рэгіна Грышкевіч.